85 лет

1 “Фарбы Белай Русі” 21 студзеня да 23 лютага ў памяшканні Міністэрства замежных спраў РБ. Гэта сумесная выстаўка Барыса Аракчэева і яго дачок Алёны і Аксаны.

2 У Рэспубліканскай мастацкай галерэі “Палац Мастацтва” з 2 па 17 лютага з поспехам прайшла рэтраспектыўная выстава заслужанага дзеяча мастацтваў Барыса Аракчэева “Этапы вялікага шляху” і выстаўка партрэтаў Аксаны Аракчэевай “Зазірнуць у люстэрка душы”, якая з’явілася сваеасаблівай “справаздачай” перад бацькам – першым настаўнікам Аксаны.

3 З 24 сакавіка па 27 красавіка – сумесная выстава Барыса і Аксаны “Пад знакам Овна” ў горадзе Баранавічы, ў якой будзе працягнут рэтраспектыўны паказ прац юбіляра; Аксана экспануе лепшыя творы ў жывапісу і графіцы, зробленыя пасля заканчэння Акадэміі мастацтва.

4 З 19 красавіка да 12 траўня – экспазіцыя прац Барыса Аракчэева, якія ніколі не экспанаваліся і былі зроблены пад час адпачынку і лячэння ў Хосце (1973, 1974) пад назвай “Каўказскі загар” у мінскай галерэі “ЛаСандрАрт”.

5 “Край блакітных азёр” - 1-15чэрвеня у “Галерэі Мастацтва”. Асноўную частку складаюць краявіды, зробленыя па працягу апошніх пяці гадоў у Віцебскім краі, які славіцца вялікай колькасцю прыгожых азёр. Творы экспануюцца ўпершыню.

6 Выстава “Фарбы Белай Русі” расчыніла дзверы ў Мастацкай галерэі г.Крупкі (9 чэрвеня –9 ліпеня). Гэта сумесная выстава Барыса Аракчэева, яго дачок Аксаны і Алёны. Экспазыцыя працягвала рэтраспектыўны паказ прац юбіляра, якія не былі паказаны на папярэдніх выставах

7 7 Выстава Барыса Аракчэева і Аксаны Аракчэевай у Полацкай мастацкай галерэі

8 (12 жніўня – 27верасня) - выбраныя творы з ўсіх папярэдніх выстаў.

8 “Барыс Аракчэеў. Дваццатае стагоддзе” - 3-30 кастрычніка ў мастацкай галерэі “Канцэпцыя”. Назва выставы кажа сама за сябе. У экспазіцыі экспануецца 15 твораў Барыса Уладзіміравіча, якія адрозніваюцца па манеры выканання, бо ахопліваюць творчы перыяд жыцця мастака ад 1959 да 1998 прошлага стагоддзя. Усе творы экспануюцца ўпершыню.

9 “Барыс Аракчэеў. Аксана Аракчэева. Выбранае” 8 лютага- 25 сакавіка г. Гомель, 30 сакавіка -15 мая - Светлагорск Экспануюцца працы Барыса Аракчэева, зробленыя пад час навучання ў Тэатральна-мастацкім інстытуце (зараз Акадэмія мастацтваў) . Працягваюць экспазіцыю пейзажы ўжо дыпламаванага мастака; краявіды з “Каўказскага загара” . Завяршаючым акордам гучаць творы, напісаныя ў 2009 – 2010 гг. Гэта зробленыя з натуры моцныя па каларыстычнаму гучанню нацюрморты і краявіды патрыярха беларускага жывапісу. Аксана экспануе лепшыя творы ў жывапісу і графіцы, зробленыя ў час вучобы і пасля заканчэння Акадэміі мастацтва – графічныя аркушы, ілюстацыі да дзіцячых кніжак і творы са знакамітага цыклу “Мінскія вокны”, “Поры году”, “Сланечнікі”; галерэю партрэтаў - вобразаў цікавых для мастачкі людзей.

10 “Барыс і Аксана Аракчэевы” 23 сакавіка – 10 красавіка, Пасольства Расійскай Федэрацыі ў РБ

11 “Край блакітных азёр” 4 красавіка – 10 мая у горадзе Крупкі – адзінаццатая юбілейная выстава. Асноўную частку складаюць краявіды, зробленыя па працягу апошніх пяці гадоў у Віцебскім краі, які славіцца вялікай колькасцю прыгожых азёр. Амаль што кожны год майстра выяжджае на лецішча у хатку на беразе возера, што ў вёсцы Мар’іна. Гэта выстава адрозніваецца ад папярэдніх тым, што творы зроблены у адзін сеанс, а ля прыма. Мастак імкнуўся да адлюстравання таго ці іншага стану прыроды і надвор’я. Эцюды поўныя імпрэсіянізму і каляровага накалу. У гэтай недаказаннасці і ёсць майстэрства выдатнага жывапісца. Гэта мастак, які адчувае барвы, і прапускаючы праз сябе, раскладае як мазаіку на палатне. Некаторыя творы экспануюцца ўпершыню.